Услуги и товары

У Слуцку на вуліцы Гагарына будуюць 80-кватэрны дом

Будаўніцтва пяціпавярховага будынку пачалося ў кастрычніку мінулага года по заказе КУП «БудінвестСлуцк», падрадчыкам выступіў ДУП «ПМК-226».

Нястомна звіняць пад’ёмныя краны, круцяцца бетонамяшалкі, а сонца зазірае ў бліскучыя кельмы будаўнікоў быццам у люстэркі… Тэмп будаўнічых работ – імклівы: муляры ўжо вядуць кладку чацвёртага паверха дома. Ён арыгінальны, стыльны па планіроўцы і афармленні, нагадвае падкову, аздоблены адмысловымі выступамі і дэкаратыўнымі балкончыкамі. У доме будзе пяць пад’ездаў, кватэры – адна-, дзвюх-, трохпакаёвыя, утульныя лоджыі, двухскатны дах з металапрофілю. Відавочна, што новая цагельная пяціпавярхоўка стане яшчэ адным упрыгажэннем архітэктурнага  ансамбля горада.

 

Строительство дома

 

Прарабы ПМК-226 Алег Рыгоравіч Дзядчанка, Аляксандр Мікалаевіч Асенчык расказалі, что будаўніцтва вядзецца ў адпаведнасці з графікам, работа арганізавана ў дзве змены. Задзейнічаны субпадрадныя арганізацыі – у асноўным будаўнічыя арганізацыі Слуцка, а таксама ПМК-194 з Капыля. На першых паверхах дома ўжо прыступілі да атынкавання сцен, устаноўкі сантэхнікі, укладкі «чарнавой» электрыкі. Адначасова вядуць падрыхтоўчыя работы да ўладкавання дваровай тэрыторыі, гульнёвай пляцоўкі. Сцены дома будуць уцеплены пенапалістыролам, атынкаваны і пафарбаваны. Агульны кошт нова – будоўлі ў дзеючых цэнах – звыш 30 мільярдаў рублёў.

 

Як адзначылі мае суразмоўцы, на будаўніцтве выкарыстоўваецца новая тэхніка, у тым ліку высокатэхналагічны экскаватар «Кубота» японскай вытворчасці. Гэты «ўвішны» міні-экскаватар выдатна «спраўляецца» з землянымі работамі, якія потым не трэба «ўдасканальваць» з дапамогай рыдлёўкі. Сярод лідараў па ўкладцы цэглы – брыгада муляраў ПМК-226 Мікалая Уладзіміравіча Яткоўскага. Добрыя тэмп і якасць работы забяспечвае брыгада цесляроў-бетоншчыкаў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Уладзіміравіча Чэчата. Па сутнасці, гэта іх умелымі рукамі закладзены фундамент дома. Увод новай пяціпавярхоўкі запланаваны на жнівень – верасень гэтага года.


все новости