Услуги и товары

У Слуцку рамантуюць раённую бальніцу

Па словах намесніка галоўнага ўрача ўстановы, у дадзены момант рамантуюць другі пост неўралагічнага аддзялення, пачаты рамонт першага паверха дзіцячай паліклінікі, фасадаў будынка Грэскай участковай бальніцы.
Вядуцца  работы па добраўпарадкаванні прылягаючай да харчавога блока ўстановы тэрыторыі: старое асфальтавае пакрыццё мяняюць на тратуарную плітку, укладваюць новыя бардзюры. Работы выконвае ПМК-225.
 
З наступнага  тыдня  плануюць прыступіць да рамонтных работ  у кабінетах стаматалагічнай паліклінікі, якія таксама будуць выконвацца гаспадарчым спосабам.
 
Па словах Мікалая Анатольевіча, сродкі на правядзенне рамонтных работ выдзяляюцца з абласнога бюджэта. На два кварталы гэтага года  на гэтыя віды работ запланавана зрасходаваць 2 мільярды 300 мільёнаў  беларускіх рублёў. Па стане на 15 мая  асвоены 1 мільярд 700 мільёнаў беларускіх рублёў.

все новости